Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навукоўцы ўпершыню стварылі "штучную клетку"


Амэрыканскім навукоўцам упершыню ў гісторыі ўдалося распрацаваць першую сынтэтычную жывую клетку, якая працуе на штучным ДНК.

Дасьледнікі з Інстытуту Крэйга Вэнтэра каля Вашынгтону стварылі з дапамогай кампутара “генэтычны код” бактэрыі, сынтэзавалі яго і ўставілі ў клетку, зь якой былі раней выдаленыя яе ўласныя гены. Атрыманы мікраарганізм пачаў разьвівацца як звычайныя бактэрыі такога тыпу.

Прыхільнікі гэтай тэхналёгіі лічаць, што яна можа ўжывацца ў будучыні для вырабу паліва, вакцынаў або матэрыялаў, якія б выкарыстоўваліся для ачышчэньня навакольнага асяродзьдзя.

Крытыкі папярэджваюць, што, трапіўшы ў “дрэнныя рукі”, гэтая тэхналёгія можа быць выкарыстаная для вырабу біялягічнай зброі і што рызыка з боку штучных арганізмаў яшчэ як сьлед не ацэненая навукоўцамі.
XS
SM
MD
LG