Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Масквы і Менску па-ранейшаму розныя погляды на Мытны саюз


У Беларусі і Расеі існуюць прынцыпова розныя падыходы да некаторых праблемаў у рамках Мытнага саюзу "тройкі".

Пра гэта перадаюць журналісты розных выданьняў з Санкт-Пецярбургу, дзе сёньня пачынаецца паседжаньне вышэйшага органу Мытнага саюзу.

Расея па-ранейшаму настойвае на захаваньні вывазнога мыта на нафту і нафтапрадукты. Беларусь лічыць, што гэта не дазваляе зьдзейсьніць поўную адмену абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі таксама кажуць, што пакуль для падпісаньня падрыхтаваныя толькі 8 з 17 міжнародных пагадненьняў, якія неабходныя, каб Мытны кодэкс пачаў працаваць.

XS
SM
MD
LG