Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане апублікаваны тэкст праекту Канстытуцыі


Часовы ўрад Кіргізстану апублікаваў сёньня канчатковы тэкст праекту Канстытуцыі краіны, які, паводле паведамленьня, ужо прайшоў ўсенароднае абмеркаваньне і быў абмеркаваны на Канстытуцыйнай нарадзе.

У гэтай канчатковай рэдакцыі захавана вызначэньне Кіргізстану як сьвецкай дзяржавы. Таксама захоўваецца цяперашняя норма, паводле якой расейская мова лічыцца ў краіне афіцыйнай, побач зь дзяржаўнай кіргізскай.

Разам з тым Кіргізстан павінен стаць парлямэнцкай рэспублікай, а паўнамоцтвы прэзыдэнта прапаноўваецца абмежаваць. Кіраўнік дзяржавы будзе абірацца тэрмінам на шэсьць гадоў і можа выконваць свае абавязкі толькі адзін тэрмін. Пры гэтым прэзыдэнт Кіргізстану будзе пазбаўлены абсалютнай недатыкальнасьці і можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці, калі абвінавачанні ў злачынстве выставіць парлямэнт і склад злачынства ў дзеяньнях прэзыдэнта пацьвердзіць генэральны пракурор.

Гэты праект Канстытуцыі будзе вынесены на рэфэрэндум, які мае адбыцца 27 ліпеня. Рэфэрэндум таксама мае зацьвердзіць ўчорашні дэкрэт часовага ўраду, паводле якога Розе Атунбаевай нададзеныя адначасова паўнамоцтвы прэзыдэнта на пераходны пэрыяд.
XS
SM
MD
LG