Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Украіна — першы кандыдат на бязьвізавы рэжым з ЭЗ"


Як піша брусэльскае выданьне EurActiv, Украіна стане наступнай краінай пасьля Сэрбіі, Македоніі і Чарнагорыі, чые грамадзяне змогуць трапляць у шэнгенскія краіны бязь візаў. Выданьне спасылацца на словы намесьніка міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Елісеева, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы ЭЗ.

Як падкрэсьліў у размове з EurActiv высокі прадстаўнік МЗС Украіны, адна з галоўных мэтаў яго візыту — "вырашэньне такога пытаньня, як лібэралізацыя візавага рэжыму з далейшай адменай візаў". Елісееў таксама выказаў спадзяваньне на тое, што гэтае пытаньне будзе станоўча вырашана на чэрвеньскім саміце кіраўнікоў МЗС ЭЗ у Люксэмбургу.

Паводле Елісеева, Кіеў падыходзіць да эўрапейскай інтэграцыі вельмі прагматычна. Намесьнік міністра нагадвае, што гандлёвы абарот Украіны з ЭЗ дасягнуў 150 мільярдаў даляраў ЗША — гэта ў 30 разоў болей, чым з суседняй Беларусьсю, хоць разьвіцьцё стасункаў з гэтай суседняй краінай для Ўкраіны таксама важнае. Што да гандлёвага абароту з Расеяй, то апошнім часам з-за эканамічнага крызісу назіраецца яго падзеньне. Цяпер ён складае 100 мільярдаў даляраў.

Елісееў, аднак, выказаў спадзяваньне на плённую эканамічную і навуковую каапэрацыю з усходнім суседам: "мы можам стаць, напрыклад, найбуйнейшым вытворцам авіяцыйнай тэхнікі".

Адказваючы на пытаньне адносна маючага адбыцца ў канцы траўня саміту Расея — ЭЗ у Растове-на-Доне, дзе будзе абмяркоўвацца скасаваньне шэнгенскіх візаў для расейскіх грамадзянаў, Елісееў адзначыў: чым бліжэйшыя дачыненьні існуюць паміж расейцамі і Эўразьвязам, тым лепш для Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG