Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ня могуць вяртаць крэдыты


Ажно на траціну ўзрасла з пачатку сёлетняга году запазычанасьць эканомікі і насельніцтва Беларусі па банкаўскіх крэдытах.

Паводле паведамленьня ўпраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку краіны, запазычанасьць на 1 траўня 2010 году дасягнула 68,05 трыльёна рублёў. Параўнальна з тым жа пэрыядам летась яна павялічылася на 17,07 трыльёна альбо на 33,5%.

Прычым запазычанасьць расьце як па каротка (32,1%), так і па доўгатэрміновых (34%) крэдытах. Узрасла і доля рублёвага складніка ў агульным аб'ёме крэдытнай запазычанасьці насельніцтва. Калі год таму яна складала 72,6%, то цяпер ужо 84,4.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG