Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня выйдуць на волю затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду!"


Сёньня выйдуць на волю лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк і актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў, якія трое сутак знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

У Ленінскі РУУС затрыманых пакуль не прывозілі. Жонка Ўладзімера Някляева Вольга не выключае, што адпусьціць траіх актывістаў кампаніі могуць проста з Акрэсьціна, каб пазьбегнуць сустрэчы іх сваякамі і сябрамі.

Учора сьледчыя паведамілі адвакатам, што затрыманыя выйдуць на волю 21 траўня ў 12:35.

18 траўня Ўладзімера Някляева, Сяргея Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева затрымалі на трое сутак пасьля ператрусу ў офісах і на кватэрах актывістаў кампаніі. Усе трое зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе за распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.
XS
SM
MD
LG