Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доўг Беларусі за газ павялічваецца месяц ад месяцу


Да канца году доўг за газ можа дасягнуць 500-600 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў.

"Белтрансгаз" вырашыў аплачваць пастаўкі не па кантрактнай цане, а па вызначанай ім самім у аднабаковым парадку. І як вынік за студзень-сакавік запазычанасьць дасягнула 137 мільёнаў даляраў. Сёньня быў чарговы плацёж, доўг вырас яшчэ на 55 мільёнаў даляраў – да 192 мільёнаў даляраў.

Калі "Белтрансгаз" будзе сябе так паводзіць і надалей, то да канца года доўг можа вырасьці да 500-600 мільёнаў даляраў. Пра гэта Сяргей Купрыянаў заявіў адказваючы на пытаньне Агенцтва газавай інфармацыі, перадае Інтэрфакс.

Паводле С.Купрыянава, "Газпром" вельмі заклапочаны гэтай сытуацыяй.

Паводле расейскай газэты "Ведомости", "Газпром" накіраваў лісты з папярэджаньнямі ў "Белтрансгаз" і ва ўрад Беларусі. Канцэрн нагадвае, што можа ўжываць санкцыі па кантракце, у тым ліку абмежаваньні на пастаўку.
XS
SM
MD
LG