Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак”, што ў вёсцы Каробчыцы побач з Горадняй распачаўся міжнародны пленэр разьбяроў.

У ім бяруць удзел 6 беларускіх і 5 літоўскіх разьбяроў. Цягам двух тыдняў у маляўнічым “Гарадзенскім маёнтку” зьявяцца драўляныя скульптуры на тэму “Легенды і казкі зямлі Прынёманскай”.

Творы застануцца ў Каробчыцах і па жаданьню літоўскага консульства, як зазначыў адзін зь беларускіх удзельнікаў Валянцін Багдзевіч, некаторыя зь іх могуць быць усталяваны на тэрыторыі консульства.

Сярод 11 разьбяроў адна жанчына. Гэта Ірына Кушнярук з вёскі Камянюкі Берасьцейскай вобласьці.

Арганізавалі правядзеньне пленэра Генэральнае консульства Літвы ў Горадні і Гродзенскі мясакамбінат, які зьяўляецца ўладальнікам комплексу.

Дарэчы, “Гарадзенскі маёнтак” адно з самых улюбёных месцаў адпачынку гарадзенцаў і гасьцей. Тут разьмешчаны конна-спартыўны комплекс “Амадэй”, вальеры з жывёламі і птушкамі, можна пакатацца на кані і ў некалькіх рэстарацыях паспрабаваць беларускія стравы. Тэрыторыя ўпрыгожана драўлянымі фігуркамі, аўтары якіх мясцовыя разьбяры. У выходны дзень сюды наведваюцца каля дзьвюх тысяч чалавек.




XS
SM
MD
LG