Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра пляны аўтамабільнай кампаніі Chery паведамляе спэцыялізаваны кітайскі англамоўны сайт Gasgoo.

Пасьля няўдалых спробаў Chery ў Расеі, у выніку якіх была спыненая вытворчасьць аўтамабіляў у Калінінградзе і Таганрогу, кітайцы вырашылі паспрабаваць у Беларусі. Паводле экспэртаў, тэарэтычна праект мог бы пачацца летась, аднак тады бакі не дасягнулі кампрамісу.
Праект ацэньваецца ў 260 мільёнаў даляраў, практычна ўсе грошы мусяць унесьці кітайцы. Што да беларускага боку, то ён гатовы прапанаваць кітайцам пляцоўкі МАЗа ці Аршанскага аўтарамонтнага заводу.

Кіраўніцтва Chery гатовае арганізаваць поўны цыкл зборкі – ад зваркі да афарбоўкі.
XS
SM
MD
LG