Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маштаб катастрофы на плятформе British Petroleum быў недаацэнены


Канцэрн British Petroleum прызнаў, што аб’ём нафты, якая выцякае ў Мэксыканскую затоку ў выніку аварыі на плятформе, большы, чым паведамлялася раней.

British Petroleum сьцьвярджаў, што выцякае ня больш пяці тысячаў барэляў штодзень, аднак незалежныя экспэрты перакананыя, што насамрэч аб’ём у некалькі разоў большы.

Губэрнатар амэрыканскага штату Луізіяна Боб Джындэл пацьвердзіў інфармацыю аб тым, што значныя фрагмэнты нафтавай плямы, што ўтварылася ў Мэксыканскай затоцы пасьля аварыі на нафтавай плятформе British Petroleum, знойдзеныя ў багністых землях штату. Раней аб зьяўленьні нафты, што назапашваецца на ўзьбярэжжы на самым паўднёвым ускрайку дэльты Місысыпі ў штаце Луізіяна, папярэджвалі актывісты прыродаахоўных арганізацый.
XS
SM
MD
LG