Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША сыходзіць у адстаўку


Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Дэніс Блэр заявіў, што сыходзіць у адстаўку. Пра гэта Блэр паведаміў у лісьце сваім падначаленым. Ён быў прызначаны на пасаду Баракам Абамам і праслужыў на ёй шаснаццаць месяцаў. У абавязкі Блэра ўваходзіла каардынацыя дзейнасьці 16 амэрыканскіх спэцслужбаў.

Назіральнікі адзначалі суперніцтва Дэніса Блэра з кіраўніком ЦРУ Леонам Планэтам. У прыватнасьці, Блэр настойваў на праве прызначаць сваіх прадстаўнікоў ў амбасады ЗША за мяжой, тым часам як адказнасьць за збор інфармацыі выведкі раней несьлі кіраўнікі рэзыдэнтураў ЦРУ.

Адстаўка Дэніса Блэра набывае моц 28 траўня.
XS
SM
MD
LG