Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Агрэсія КНДР не застанецца без наступстваў


ЗША назвалі зьнішчэньне паўднёвакарэйскага судна "несправакаваным і незаконным актам агрэсіі" і паабяцалі, што гэтаму "будуць наступствы". Раней міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс заявіў, што Пэнтагон пракансультуецца адносна сваіх далейшых дзеяньняў з Сэўлам.

Вынікі расьсьледаваньня міжнароднай камісіі, якая дасьледавала крушэньне паўднёвакарэйскага карабля, выявілі побач з парэшткамі судна часткі тарпэды паўночнакарэйскага ўзору. Усе 46 чальцоў каманды карабля, які затануў 26 сакавіка - загінулі.

Вялікая Брытанія і Аўстралія рэзка асудзілі напад.

КНДР назвала высновы камісіі сфальшаванымі і прыгразіла нападам на Паўднёвую Карэю, калі супраць Пхэньяну будуць уведзены новыя міжнародныя санкцыі.

Кітай заклікаў абедзьве Карэі захоўваць спакой, пакуль Пэкін не правядзе ўласную ацэнку інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG