Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэкавая прыватызацыя працягнутая да сярэдзіны 2013 году


Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў N749. Выдача іменных прыватызацыйных чэкаў пачалася ў 1994 годзе. Тэрмін звароту іх неаднаразова працягваўся і павінен быў завершыцца 30 чэрвеня 2010 году.


Ініцыятарам працягненьня чэкавай прыватызацыі быў Дзяржкаммаёмасьці, паколькі беларускім заканадаўствам прадугледжаная выплата кампэнсацыяў за нявыкарыстаныя чэкі. Агульная сума кампэнсацыі можа скласьці 800 мільярдаў рублёў, але паводле словаў дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці Натальлі Жарнасек, «дзяржава ня можа ўзяць на сябе абавязацельства па пагашэньні чэкаў».

Між іншым, зараз у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца новая рэдакцыя Закону аб прыватызацыі дзяржмаёмасьці, у якой прадугледжана адмена чэкавай прыватызацыі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG