Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся зь літоўскім бізнэсмэнамі


"У Беларусі і Літвы ёсьць шмат пэрспэктыўных праектаў, здольных зьвязаць дзьве дзяржавы ў адзінае цэлае ў эканамічным пляне", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскіх дзелавых колаў.

Выступ Лукашэнкі цытуе агенцтва БелаПАН.

"Мы апошнім часам спрабуем дывэрсыфікаваць, і небеспасьпяхова, зьнешнеэканамічную дзейнасьць. Мы гэтага ня ўтойваем (што часам выклікае незразумелае раздражненьне ў нашых сяброў), што спрабуем адыйсьці ад залежнасьці ад адной дзяржавы па продажы, закупках і гэтак далей. Тым больш што іншым разам гэтая дзяржава, вам гэта добра знаёма, дзейнічае з пазыцыі сілы, як гэта было неаднойчы. Таму мы ня можам дазволіць сабе сядзець і чакаць манны нябеснай, нейкага прыхільнага стаўленьня з боку адной ці дзьвюх дзяржаваў. Мы пачынаем шукаць і іншыя шляхі супрацоўніцтва".

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок можа прапанаваць Літве "праекты, ад якіх практычна нікуды не падзенесься, таму што калі ад іх адмовіцца — будзе сабе ва ўрон".

Лукашэнка таксама заявіў, што гарантуе "спрыяльныя ўмовы працы для добрасумленных інвэстараў, якія прыйшлі ў краіну з сур'ёзнымі намерамі".

Бізнэсмэны Літвы папрасілі Аляксандра Лукашэнку паскорыць падпісаньне двухбаковага пагадненьня аб памежным руху. Як падае "Интерфакс-Запад", мова, у прыватнасьці, ішла аб сумесным выкарыстаньні Беларусьсю і Літвой аэрапорту Горадні. На думку літоўскіх бізнэсмэнаў, гарадзенскі аэрапорт мог бы стаць асноўным для жыхароў паўднёвай Літвы. Лукашэнка выказаў зацікаўленасьць у гэтым параекце і загадаў Памежнаму камітэту дакласьці аб ходзе працы над пагадненьнем аб малым памежным руху зь Літвой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG