Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргістане закончыліся міжэтнічныя сутыкненьні


У Кіргістане каля пяці тысяч чалавек сабраліся сёньня на гіпадроме ў горадзе Джалал Абад на поўдні краіны. Напярэдадні ў горадзе адбыліся крывавыя міжэтнічныя сутыкненьні паміж кіргізамі і прадстаўнікамі узбэцкай нацыянальнай меншасьці. Паведамляецца, што дэманстранты зьбілі губэрнатара правінцыі, які прыехаў на гіпадром для пеоамоваў зь імі.

Часовы ўрад абвясьціў, што супраць лідэра мясцовай узбэцкай суполкі Кадыржана Батырава, якому закідаецца распальваньне міжнацыянальнай варажнечы - узбуджана крымінальная справа. Гэтыя закіды і паслужылі прычынай учорашніх забурэньняў.

Сёньняшні мітынг закончыўся чытаньнем Карану на знак прымірэньня бакоў.
XS
SM
MD
LG