Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў “прафіляктычныя” гутаркі ў дэканаце


Актывіста «Маладога фронту» Антося Назаранку, які вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францыска Скарыны на другім курсе юрыдычнага факультэту, выклікалі ў дэканат. Там яго чакалі супрацоўнікі КДБ.


Яны адмовіліся паказаць свае службовыя пасьведчаньні і запатрабавалі, каб Антон паведаміў ім усё, што яму вядома пра дзейнасьць «Маладога фронту». Хлопец адмовіўся размаўляць зь незнаёмымі людзьмі. Праз 15 хвілінаў яго нарэшце адпусьцілі. Антось паведаміў «Свабодзе», што супрацоўнікі КДБ пагражалі яму нэгатыўнымі наступствамі за адмову размаўляць зь імі ў кабінэце дэкана.

За дзень да гэтага, 19 траўня, Антося Назаранку аштрафавалі на 600 тысяч рублёў за распаўсюджваньне агітацыйных матэрыялаў «Маладога фронту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG