Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў каве Nestle знойдзена шкло


У Расеі Кампанія Nestle абвесьціла аб адкліканьні некалькіх найменьняў распушчальнай кавы з-за магчымай наяўнасьці часьціцаў шкла ў слоіках з прадуктам кампаніі, паведамляецца на сайце кампаніі.

"Гаворка ідзе толькі аб прадуктах, упакаваных у шкляны слоік асаблівага тыпу. Кампанія будзе працаваць над зьмяненьнем фармату ўпакоўкі, перш чым зноў прадставіць гэты прадукт на рынку. Мы прыносім свае сардэчныя прабачэньні спажыўцам і кліентам за прычыненыя нязручнасьці", – гаворыцца ў паведамленьні.

Гутарка ідзе пра такія маркі як Alta Rica, Cap Colombie, Estet, Kenjara і Espresso.
XS
SM
MD
LG