Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марсэлі пачынаюць будаваць найбуйнейшую ў Францыі мячэць


У Марсэлі сёньня пачынаецца будаўніцтва найбуйнейшай у Францыі мячэці. Будынак зможа зьмяшчаць да сямі тысяч чалавек. Адкрыцьцё заплянаванае на 2012 год.

Вялікая мячэць у Марсэлі стане першым спэцыялізаваным будынкам для адпраўленьня мусульманскіх багаслужбаў ў горадзе. Да яе адкрыцьця прыхільнікі ісламу, якіх у горадзе налічваецца каля 250 тысяч, павінны будуць, як і раней, маліцца ў імправізаваных мячэцях, зладжаных у падвалах дамоў і ў складзкіх памяшканьнях.

Разам з памяшканьнем для малітвы ў мячэці таксама будуць разьмяшчацца бібліятэка, мэдрэсэ, рэстаран і гарбатня. Да мячэці будзе далучацца 25-мэтровы мінарэт.
XS
SM
MD
LG