Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бангкоку згарэў гандлёвы цэнтар


У сталіцы Тайлянду і многіх правінцыях краіны на некалькі сутак падоўжаны камэнданцкі час, што быў уведзены ўчора, калі вайскоўцы штурмавалі лягер дэманстрантаў у цэнтры Бангкоку.

За некалькі тыдняў супрацьстаяньня паміж апазыцыянэрамі, якія патрабуюць адстаўкі ўрада, і сіламі правапарадку, загінулі не менш за 50 чалавек, былі падпаленыя больш двух дзесяткаў будынкаў. У прыватнасьці, у Бангкоку быў спалены другі па велічыні ў Паўднёва-ўсходняй Азіі гандлёвы цэнтар Central World.

Паведамляецца, што за апошнія тыдні значна паменшылася колькасьць турыстаў, якія наведваюць Таілянд. Бангкок пакідаюць і некаторыя замежныя прадпрымальнікі, чыёй маёмасьці ў выніку вулічных сутыкненьняў быў нанесена значна шкода.
XS
SM
MD
LG