Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча запусьціць іранскую АЭС да жніўня


Расея спадзяецца, што па рэзалюцыі ААН, скіраванай супраць іранскай ядзернай праграмы будзе дасягнуты кансэнсус. Сёньня міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў таксама заклікаў Іран як мага хутчэй прадставіць ААН усе неабходныя дакумэнты.

Кіраўнік «Росатаму» Сяргей Кірыенка паведаміў сёньня, што АЭС у Бушэры будзе запушчаная да жніўня гэтага году.

Бушэрскую АЭС пачалі будаваць яшчэ ў 1975 годзе нямецкія кампаніі, але адмовіліся ад кантракту пасьля рэвалюцыі ў Іране, захопу амэрыканскай амбасады ў Тэгеране і ўведзенага ЗША эмбарга на пастаўкі высокіх тэхналёгій Ірану. У студзені 1995 году расейская кампанія «Зарубежатомэнергострой» і Арганізацыя па атамнай энэргіі Ірану падпісалі ў Тэгеране кантракт на завяршэньне будаўніцтва першага блёку станцыі. Расея таксама абавязалася паставіць адзін рэактар тыпу ВВЭР-1000, ядзернае паліва для яго і падрыхтаваць іранскіх спэцыялістаў. У лютым 1998 году Расея ды Іран дамовіліся, што Расея ня проста дапаможа ў збудаваньні АЭС, а цалкам завершыць будаўніцтва станцыі. Будаўніцтва павінна было завяршыцца 8 ліпеня 1999 году, аднак тэрміны здачы ў эксплюатацыю АЭС «Бушэр» пастаянна адкладаліся.
XS
SM
MD
LG