Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: “Яны паказалі, што ў іх ёсьць рэсурсы”


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Каардынатар «Эўрапейскай кааліцыі» Мікола Статкевіч выказаў сваё меркаваньне наконт прычыны масавых ператрусаў і затрыманьняў актывістаў кампаніі «Гавары праўду».


«З пункту гледжаньня ўлады ў кіраўнікоў кампаніі было два галоўныя грахі. Першы — амбіцыі на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, другі — яны паказалі, што ў іх ёсьць рэсурсы.

У нашай краіне вельмі небясьпечна занадта рана паказаць рэсурсы. Гэта тое ж самае, што рабаўніку ў цёмным куце паказаць вялікую суму грошай.
Гэта тое ж самае, што рабаўніку ў цёмным куце паказаць вялікую суму грошай.
Усе гэтыя ператрусы ў розных кутках краіны ёсьць спробай знайсьці сьляды грошай — фінансавыя дакумэнты, самі грошы, справаздачы… Ну й, натуральна, спробы знайсьці якія-небудзь падставы для больш сур’ёзнага артыкула, для крымінальнай справы.

Мэта акцыі — разгром кампаніі: перакрыцьцё каналаў фінансаваньня і той структуры, якая ўжо стварылася пад гэтую кампанію, якая можа быць выпрацаваная як плятформа для нейкага кандыдата. Гэта ж не абавязкова сп.Някляеў. Гэта можа быць невядомы чалавек зь нетраў самой улады».
XS
SM
MD
LG