Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салідарнасьць у Салігорску


Актывістка кампаніі «Гавары праўду» з Салігорску Ларыса Насановіч пасьля ператрусу ўжо на другі дзень адчула рэакцыю жыхароў гораду.


«Людзі ў горадзе ўжо ведаюць, што адбылося. Ведаюць, што й у мяне адбыўся ператрус. Нягледзячы на тое, што афіцыйныя СМІ маўчаць, людзі ж маюць інтэрнэт. Яны даведаліся пра тое, што адбылося ў краіне. Спрацавала «сарафаннае радыё».

Мне ўжо шмат чалавек патэлефанавалі, спачувалі. Некаторыя прапанавалі дапамогу, прапаноўвалі кампутары свае. Гаварылі словы падзякі і прасілі, каб мы ні ў якім разе ня кідалі кампанію і працягвалі справу далей. Гэта сьведчыць пра тое, што людзі ўжо зьмяніліся і сытуацыя ўжо іншая».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG