Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стварэньне адзінай мытнай тэрыторыі канчаткова ўзгодняць 21 траўня


Кіраўнікі ўрадаў Расеі, Беларусі і Казахстану сустрэнуцца 21 траўня. Падчас сустрэчы, як чакаецца, будуць прынятыя рашэньні пра ўвядзеньне агульнага Мытнага кодэксу і стварэньне адзінай мытнай тэрыторыі.


Пра гэта, як інфармуе РІА "Новости", паведаміў прэм'ер-міністар РФ Уладзімер Пуцін.

Сустрэча прэм'ер-міністраў трох краін павінна адбыцца ў Санкт-Пецярбургу.

Агульны Мытны кодэкс Мытнага сзьвязу павінен уступіць у сілу 1 ліпеня.

Раней бакі дамовіліся аб разьмеркаваньні прыбыткаў ад імпартных пошлінаў паміж бюджэтамі краін-удзельніц Мытнага зьвязу: Расея будзе атрымліваць 87,97% плацяжоў, Беларусь — 4,7%, Казахстан — 7,33%.
XS
SM
MD
LG