Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы выкрадзеныя карціны Пікаса і Матыса


Пяць мастацкіх палотнаў, уключаючы карціны выдатных жывапісцаў Пабла Пікаса і Анры Матыса, былі выкрадзеныя сёньня з парыжскага Музэю сучаснага мастацтва.

Акрамя карцінаў Пікаса і Матыса, былі скрадзеныя палотны Жоржа Брака, Амадэя Мадыльяні і Фернана Лежэ. Кошт выкрадзеных мастацкіх каштоўнасьцяў можа дасягаць 500 млн. эўра.
XS
SM
MD
LG