Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньню рэфэрэндуму адносна адмены мыта на аўтамабілі.

Намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і яшчэ 121 чалавек утварылі ініцыятыўную групу, якая правяла свой сход і папрасіла зарэгістравацца ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

На ўсенародны разгляд гэтая група прапаноўвала вынесьці такое пытаньне: ці падтрымліваеце вы захаваньне памераў мыта на ўвоз аўтамабіляў замежнай вытворчасьці ў Беларусь на ўзроўні 26 лістапада 2009 года.

Як патлумачыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, згодна з дзейным беларускім заканадаўствам, гэтае пытаньне было накіраванае на экспэртызу ў Міністэрства юстыцыі Беларусі і Генэральную пракуратуру. З абедзьвюх арганізацый прыйшоў адмоўны адказ.

Прынамсі ў заключэньні Рэспубліканскай пракуратуры было сказана, што адказ на пытаньне рэфэрэндуму не вызначае стаўленьня людзей да пытаньня. Напрыклад, калі хтосьці адкажа адмоўна на пытаньне, сфармуляванае ў рэфэрэндуме, то з яго адмоўнага адказу незразумела, у які бок ён хацеў бы зьмены мыта – павелічэньня ці зьмяншэньня. А таксама незразумела, наколькі яно павінна павялічыцца альбо зьменшыцца.

Падчас абмеркаваньня сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік выказаў думку, што гэтае пытаньне закранае яшчэ і фармаваньне рэспубліканскага бюджэту. А пытаньні, якія тычацца зьмяненьняў бюджэту, не могуць выносіцца на рэфэрэндум.

Падрабязнасьці чытайце на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG