Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікала да рэгуляваньня фінансавых рынкаў


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да кардынальных рэформаў у правілах функцыянаваньня сусьветнага фінансавага сэктару.

Выступаючы сёньня на міжнароднай канфэрэнцыі ў Бэрліне, Мэркель заявіла, што ўсе краіны "Вялікай дваццаткі", якая аб'ядноўвае вядучыя эканомікі сьвету, павінны выпрацаваць адзіныя падыходы да рэгуляваньня фінансавых рынкаў.

Заявы Мэркель прагучалі на фоне растучых боязі ўдзельнікаў рынку ў стабільнасьці эўрапейскіх фінансаў – пасьля таго, як з-за крызісу ў Грэцыі апынулася пад пагрозай стабільнасьць адзінай эўрапейскай валюты.

Напярэдадні канцлерка Нямеччыны папярэдзіла аб "непрадказальных наступствах" для Эўразвязу ў выпадку краху эўра.
XS
SM
MD
LG