Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Бураўкін: "Наша памылка, што мы праігнаравалі палітыку"


Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

Ці не адбілася далучэньне да грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" на паэце, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадары Генадзе Бураўкіне?


"Пакуль што не адчуваю... Увогуле ўсё гэта для мяне было нечакана. Не скажу, што нечакана зусім, у прынцыпе нечакана, але тое, што гэта будзе зараз, калі рух яшчэ, аб'ектыўна кажучы, не пасьпеў разгарнуцца так, як хацеў і мог; не пасьпеў усур'ёз пра сябе заявіць як пра рух перш за ўсё маральны, а ня столькі палітычны, як цяпер некаторыя пачынаюць да гэтага ўсяго прыклейваць адпаведныя ярлыкі… Таму ня думаў, што так хутка гэта ўсё пачнецца, хоць разумеў, што многія рэчы, якія будуць у часе дзейнасьці актывістаў руху, асобным чыноўнікам будуць не падабацца".

Карэспандэнт: "Вы бачыце ў перасьледзе палітычны падтэкст? Ці магла спрычыніцца да атакі прэзыдэнцкая кампанія, якая набліжаецца?"

"Так з гэтым зьвязваюць. Але калі гэты рух пачынаўся, мы ня толькі ня ставілі такой мэты, мы пра гэта нават і не задумваліся. Магчыма, гэта была наша памылка. Мы вырашылі, што ў грамадзтве настаў такі пэрыяд, калі грамадзтву трэба ўсур'ёз сказаць: толькі з праўдай мы можам дасягнуць посьпехаў, толькі з праўдай можам наблізіцца да тых мэтаў, якія ставіць і грамадзтва, і час. Урэшце і дзяржава, як нам падавалася. Вось такая была задача – каб схамянуліся людзі, каб зразумелі, што трэба ведаць і вымушаць СМІ, чынавенцтва гаварыць праўду. Праўду пра эканоміку, праўду пра мараль, праду пра мінулую вайну. Словам, пра ўсё гаварыць праўду. Бо дужа многа сьведчаньняў было, што чыноўнікі гэтую праўду або хочуць утоіць, або, наадварот, замест праўды падсунуць ваяўнічую нахабную няпраўду, як, напрыклад, зь "Лініяй Сталіна". "



XS
SM
MD
LG