Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане спадзяюцца на сустрэчу папы з патрыярхам


У Ватыкане спадзяюцца і разьлічваюць на магчымасьць правядзеньня сустрэчы папы рымскага з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі яшчэ падчас гэтага пантыфікату.

Пра гэта заявіў РИА Новости старшыня папскай рады па садзеяньні хрысьціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Касьпер.

З візытам у Рыме знаходзіцца мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату.

"Мяркую, што гэта сустрэча стане магчымай, бо яна ў інтарэсах абедзьвюх цэркваў. Папа Бэнэдыкт XVI і патрыярх Кірыл вельмі добра разумеюць адзін аднаго, блізкія адзін да аднаго", - сказаў кардынал.

Ён адзначыў, што гэта сустрэча "стала б пасланьнем усяму сьвету пра тое, што абедзьве царквы знаходзяцца разам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG