Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваныя ў Іране амэрыканцы сустрэліся са сваімі маці


Трое амэрыканскіх турыстаў, арыштаваных у Іране, сустрэліся сёньня са сваімі маці.

Пра гэта паведаміла іранскае тэлебачаньне. Маці зьняволеных напярэдадні прыбылі ў Тэгеран – пасьля таго, як іранскія ўлады далі ім дазвол наведаць дзяцей.

Арыштаваныя студэнты – двое хлапцоў і дзяўчына – падазраюцца ў шпіянажы, хаця афіцыйныя абвінавачваньні ім не прад'яўленыя. Яны былі затрыманыя ў ліпені мінулага году ля мяжы Ірану з Курдзкім аўтаномным раёнам Іраку.

Амэрыканцы сьцьвярджаюць, што перасеклі мяжу па памылцы, і адпрэчваюць падазрэньні ў шпіянажы.
XS
SM
MD
LG