Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян пагражае Сэулу вайной


Улады КНДР прыгразілі распачаць поўнамаштабную вайну супраць Паўднёвай Карэі ў выпадку ўвядзеньня новых санкцый.

Улады Паўночнай Карэі лічаць, што справаздача, прадстаўленая па выніках расьсьледаваньня гібелі паўднёвакарэйскага карвэта ў Жоўтым моры ў сакавіку, сфабрыкаваная. Сёньня ў Сэуле члены міжнароднай камісіі абвясьцілі, што карабель быў зьнішчаны тарпэдай, выпушчанай з паўночнакарэйскай падводнай лодкі. З асуджэньнем Пхеньяну ўжо выступілі ЗША і Вялікабрытанія. Іх афіцыйныя прадстаўнікі заявілі, што Паўночная Карэя ігнаруе міжнародныя законы і не надае ніякай каштоўнасьці жыцьцям людзей.

Ваенны карабель Паўднёвай Карэі патануў 26 сакавіка, знаходзячыся ва ўнутраных водах, правы на якія Сеул аспрэчвае з Пхэньянам. У выніку загінулі 46 чалавек.
XS
SM
MD
LG