Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кангрэсе беларусістаў узгадалі Някляева


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

У Менску сёньня адкрыўся V Міжнародны кангрэс беларусістаў. На ім сабраліся дасьледчыкі літаратуры, культуры, гісторыі з многіх краін сьвету – больш за 170 удзельнікаў, сярод якіх – навукоўцы з Польшчы, Нямеччыны, Украіны, Літвы, Расеі, ЗША, Аўстрыі, Швэйцарыі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Нарвэгіі.

Пасьля пленарнага паседжаньня да ўдзельнікаў зьвярнуўся прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", які паведаміў, што затрыманы Ўладзімер Някляеў і заклікаў падтрымаць яго, выказаць салідарнасьць.

Ангельскі дасьледчык літаратуры Арнольд МакМілін свой выступ аб стане сучаснай беларускай літаратуры вачыма замежніка прысьвяціў паэту У. Някляеву, які арыштаваны і знаходзіцца пад сьледзтвам.

Тым часам у фае будынка, дзе адбываецца кангрэс, праходзіць збор подпісаў, арганізаваны актывістамі кампаніі "Гавары праўду!", за перайменаваньне вуліцаў імём Васіля Быкава. Удзельнікі мерапрыемства ахвотна падпісваюцца.
XS
SM
MD
LG