Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева будзе прэзыдэнтам Кіргізстану да канца 2011 году


Сёньня ў Кіргізстане мае быць апублікаваны праект новай канстытуцыі краіны, які вынесуць на рэфэрэндум.


18 траўня часовы ўрад Кіргізстану надзяліў сваю кіраўніцу Розу Атунбаеву прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі да канца 2011 году. Палажэньне аб часовым прэзыдэнце мае быць зацьверджана 27 ліпеня на рэфэрэндуме аб новай канстытуцыі.

Часовы ўрад на закрытым паседжаньні 18 траўня таксама зацьвердзіў праект новай канстытуцыі. Паведамляецца, што ключавымі пунктамі прапанаванага тэксту зьяўляюцца пераход краіны да парлямэнцкай формы кіраваньня, дэцэнтралізацыя функцыяў выканаўчай улады, абмежаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта і ўзмацненьне судовай галіны.

5 фактаў пра Розу Атунбаеву (паводле Reuters)

* Роза Атунбаева нарадзілася 23 жніўня 1950 ў горадзе Ош на поўдні Кіргізстану.

* Закончыла філязофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

* Была першым амбасадарам Кіргізстану ў Вялікай Брытаніі

* Адыграла важную ролю ў рэвалюцыі 2005 году, у выніку якой быў адхілены ад улады першы постсавецкі прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў і да ўлады прыйшоў Курманбэк Бакіеў. Роза Атунбаева назвала тыя падзеі “цюльпанавай рэвалюцыяй” супраць карупцыі

* Пасьля гвалтоўных акцыяў пратэсту ў Бішкеку ўзначаліла апазыцыю і заявіла аб зьмене ўлады. Узялася ўзначаліць пераходны ўрад і падрыхтаваць новую канстытуцыю Кіргізстану.


На пачатку красавіка пасьля зьмены ўлады ў Кіргізстане сваё першае інтэрвію Роза Атунбаева дала Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG