Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Кіргізстану вяртаецца ў Менск


Амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава вяртаецца зь Бішкеку праз Маскву ў Менск.


Яна знаходзілася ў Кіргізстане ў камандзіроўцы.

Як паведамілі ў кіргіскай амбасадзе, магчыма, ужо сёньня ўвечары ці заўтра спадарыня Балджурава зьявіцца ў Беларусі.

Нагадаем, беларускі амбасадар у Кіргізстане Віктар Дзенісенка адкліканы для кансультацыяў у Менск 13 траўня. Таксама зь Бішкеку адкамандзіраваныя ўсе беларускія дыпляматы. МЗС Беларусі матываваў гэта пытаньнямі бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG