Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіда Бандарэнка: "Не чакала ад Някляева такой моцы"


Зінаіда Бандарэнка

Зінаіда Бандарэнка

Народная артыстка, былая дыктарка Беларусі Зінаіда Бандарэнка кажа, што яна асабіста прэсінгу за ўдзел у кампаніі "Гавары праўду!" пакуль не адчула. А мэтанакіраваную траўлю аднадумцаў ацэньвае наступным чынам:


"На жаль, вельмі мала зь імі езьдзіла, а больш мы сустракаліся тут, у Менску… Тое, што я бачу, назіраю за ўсім, вядома, гэта проста жахліва. Выклікае такое абурэньне, што проста цяжка выказаць".

Карэспандэнт: "Вы ў прынцыпе падазравалі, што нэўтралізаваць актывістаў кампаніі паспрабуюць так хутка?"

"Шчыра кажучы, я ня думала, што ўсё будзе разьвівацца так імкліва. Але актыўнасьць уладаў зразумелая: набліжаецца прэзыдэнцкая кампанія, вось і ўсё. Робіцца толькі дзеля таго, каб людзей напалохаць – маўляў, ня ўмешвайцеся, кандыдат у прэзыдэнты будзе толькі адзін… Таму толькі хочацца пажадаць Уладзімеру Някляеву, каб не зламаўся, каб у яго хапіла моцы і сілы духу вытрымаць гэта. Таму што нічога так ўлады ня вывела з сябе, як менавіта акцыя "Гавары праўду!". Бо ў мане настолькі ўжо ўсе павязьлі, што думалі, народ і надалей будзе гэта ўсё трываць. Я, шчыра кажучы, не чакала ад Валодзі Някляева, што ў яго будзе вось такая моц паказаць народу, у якой мане мы ўсе жывём…".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG