Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан пачаў фільтраваць YouTube


Улады Пакістану заблякавалі доступ да папулярнага інтэрнэт-сайту YouTube, заявіўшы, што на ім разьмешчаныя відэаролікі "зьневажальнага зьместу".

Учора быў закрыты доступ пакістанскіх карыстальнікаў да сацыяльнай сеткі Facebook. Прычынай блякаваньня стала зьяўленьне ў гэтай сетцы групы, у якой карыстальнікі публікавалі карыкатуры на прарока Мухамэда.

Па дадзеных экспэртаў, сайты YouTube і Facebook наведваюць каля 25 адсоткаў інтэрнэт-карыстальнікаў Пакістану.
XS
SM
MD
LG