Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нафта дабралася да земляў Луізіяны


Губэрнатар амэрыканскага штату Луізіяна Боб Джындэл пацьвердзіў інфармацыю аб тым, што значныя фрагмэнты нафтавай плямы, што ўтварылася ў Мэксыканскай затоцы пасьля аварыі на нафтавай плятформе British Petroleum, знойдзеныя ў багністых землях штату.

Раней аб зьяўленьні нафты, што назапашваецца на ўзьбярэжжы на самым паўднёвым ускрайку дэльты Місысыпі ў штаце Луізіяна, папярэджвалі актывісты прыродаахоўных арганізацый.

Прычынай уцечкі нафты стала аварыя, што здарылася 22 красавіка, калі нафтавая плятформа Deepwater Horizon, арандаваная British Petroleum, патанула праз два дні пасьля выбуху ў зоне бурэньня, які забраў жыцьці 11 супрацоўнікаў кампаніі.

XS
SM
MD
LG