Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі і Масімаў рыхтуюцца да сустрэчы з Пуціным


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што інтэнсіўны абмен візытамі на высокім узроўні з Казахстанам сьведчыць пра інтарэс да разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.


С.Сідорскі заявіў, што бакам удасца знайсьці мэханізмы, якія дазволяць забясьпечыць эфэктыўнае супрацоўніцтва. Ён дадаў, што па выніках перамоваў будзе ўстаноўлена "яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва па ўсім спэктры стасункаў".

Пра гэта С.Сідорскі заявіў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстану Карымам Масімавым, які знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візытам.

Карым Масімаў адзначыў, што супрацоўніцтва апошніх гадоў "па многіх парамэтрах набывае ўсё больш высокую значнасьць".

Прэм'еры возьмуць удзел у беларуска-казахстанскім дзелавым форуме, які пачынае працу сёньня.

Сустрэча прэм'ераў Беларусі і Казахстану адбываецца напярэдадні пасяджэньня савета кіраўнікоў урадаў СНД у Санкт-Пецярбурзе, а таксама двух пасяджэньняў Міждзяржсавета ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў – у рамках пяці краін і вышэйшага органа Мытнага саюза. Беларусі бок будзе адстойваць сваю пазыцыю адносна адмены мыта на нафту і нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь з Расеі, ва ўмовах Мытнага саюзу.

У агульным аб'ёме зьнешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД Казахстан займае трэцяе месца пасьля Расеі і Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG