Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пацьвердзіў намер ЗША адносна санкцыяў супраць Ірану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў тэлефоннай гутарцы з прэм’ер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам заявіў, што Вашынгтон будзе дамагацца ўвядзеньня новых санкцыяў супраць Ірану.

Раней Бразылія і Турэччына, якія з’яўляюцца непастаяннымі членамі Рады Бясьпекі ААН, заявілі пра неабходнасьць адкласьці новыя санкцыі. Днямі яны дасягнулі пагадненьня з Іранам аб ўзбагачэньні ўрану для на тэрыторыі Турэччыны. Пяць пастаянных членаў Рады Бясьпекі лічаць гэтае пагадненьне недастатковым, паколькі яно не прадугледжвае спыненьня ядзернай праграмы Ірану.
XS
SM
MD
LG