Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразылія і Турэччына крытыкуюць санкцыі супраць Ірану


Бразылія і Турэччына ў супольным лісьце да чальцоў Рады бясьпекі ААН скрытыкавалі плянаваныя санкцыі супраць Тэгерану. Адпаведная рэзалюцыя была пададзеная ў Раду ў аўторак.

Раней паміж гэтымі дзьвюмя краінамі і Іранам было падпісанае пагадненьне, у рамках якога ядзернае паліва для тэгеранскага рэактара мае пастаўляцца з Турэччыны. Іран мае мяняць яго на свой узбагачаны ўран.

ЗША паставіліся да гэтай зьдзелкі скептычна і заявілі, што ня спыняць высілкаў у справе новых санкцыяў.
XS
SM
MD
LG