Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўплывае Бакіеў на сытуацыю ў Кіргізстане?


У Джалал-Абадзе на поўдні Кіргізстану каля трох з паловай тысяч чалавек правялі мітынг з патрабаваньнем пакараць арганізатараў беспарадкаў у горадзе 14 траўня.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, сярод удзельнікаў акцыі былі прыхільнікі як часовага ўраду, так і ранейшых уладаў. Мітынгоўцы сабраліся на гарадзкім іпадроме і запатрабавалі прыцягнуць да адказнасьці лідэра мясцовай узбэцкай дыяспары Кадыржана Батырава. На думку прысутных, ён датычны да падпале дамоў сям'і былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева падчас масавых выступаў. У выніку беспарадкаў у Джалал-Абадзе 14 траўня загінулі 2 чалавекі, больш за 60 былі параненыя.

Падзеі камэнтуе супрацоўніца Кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева.


Знаткевіч: Наколькі сур'ёзным фактарам для ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Кіргізстане застаецца той факт, што зрынуты прэзыдэнт Бакіеў застаецца на волі, у Беларусі, і працягвае з-за мяжы весьці палітычную дзейнасьць?

Джуматаева: Часовы ўрад заявіў, што за ўсімі сёньняшнімі падзеямі стаяць прабакіеўскія сілы – гэта яго сваякі і бліжэйшыя памочнікі. Зрэшты, гэтаму няма прамых доказаў. На мітынгу ў Джалал-Абадзе заклікаў вярнуць Бакіева да ўлады не гучала, але тое, што ён дагэтуль не арыштаваны, моцна ўскладняе сытуацыю ў краіне. У Бішкеку працягваюцца мітынгі і пікеты з патрабаваньнем прыцягнуць Бакіева да адказнасьці і асудзіць яго.
XS
SM
MD
LG