Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступнае паседжаньне Эканамічнага суду на “нафтавым” пазове — 22 чэрвеня


19 траўня Эканаімічны суд СНД вырашыў працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разьбіральніцтва па пазове Беларусі да Расеі, што тычыцца мытаў на нафтапрадукты, да 22 чэрвеня.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце суду sudsng.org.

Такое рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што патрэбны час на ўдакладненьне патрабаваньняў ураду Беларусі, неабходнасьці атрыманьня дадатковых дакумэнтаў і матэрыялаў, разгляду хадайніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі аб адкліканьні расейскага генэральнага дарадцы і г. д.

Першае распарадчае паседжаньне па нафтавым пазове Беларусі да Расеі Эканамічны суд СНД правёў 21 красавіка, другое арганізацыйнае — 18-19 траўня. Наступнае прызначана на 22 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG