Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў не выключае, што аддасьць "Нафтагаз" "Газпрому"


Ва Ўкраіне не адкідаюць магчымасьці стварэньня сумеснага прадпрыемства на базе "Газпрому" і "Нафтагазу Ўкраіны". Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Алег Валошын.

Ён заявіў, што Кіеў не адмаўляецца ад гэтай прапановы і вывучае гэтае пытаньне. Валошын, аднак, зазначыў, што станоўчае рашэньне можа быць прынятае толькі пасьля таго, як урад пераканаецца, што аб'яднаньне газавых манаполіяў дзьвюх краінаў будзе "на 100%" адпавядаць інтарэсам украінскай эканомікі.

У мінулым месяцы прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў свайму ўкраінскаму калегу Мікалаю Азараву аб'яднаць расейскую і ўкраінскую газавыя манаполіі.
XS
SM
MD
LG