Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пасьля 22:30 госьцяй “Начной Свабоды” будзе актывістака грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, праваабаронца і гісторык Тацяна Процька.

У сьледчы ізалятар зьмешчаныя лідэр кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў, рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк і актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў. Іх прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе за распаўсюджваньне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі. Па падліках кіраўніцтва кампаніі "Гавары праўду!" цягам учорашняга дня міліцыя правяла ператрусы і затрымала 21 чалавека ў 10 гарадах краіны. У актывістаў кампаніі сканфіскавалі кампутары, тэлефоны і іншыя носьбіты інфармацыі.

Свае пытаньні Тацяне Процьцы вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG