Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксана Самойлава й Канстанцін Тыртычны на волі



Затрыманыя за распаўсюд газэты «Свободные новости плюс» грамадзкія актывісты з Магілёва Аксана Самойлава й Канстанцін Тыртычны на волі. У Ленінскім аддзеле міліцыі ў іх ўзялі тлумачэньні для пратаколу апытаньня.

Аксана Самойлава: «Мне задавалі пытаньні, што я рабіла каля заводу „Ліфтмаш“, дзе ўзяла газэты, якія раздавала рабочым. Я вырашала, што паводле заканадаўства магу не адказваць на пытаньні міліцыянтаў, і адмовілася адказваць. Я толькі сказала, што газэты не прадавала, камэрцыйнай дзейнасьцю не займалася. Закон не парушала. На гэтым мае паказаньні скончыліся. Прэтэнзіяў да міліцыянтаў у мяне няма. Ёсьць да ахоўнікаў заводу „Ліфтмаш“.
Прэтэнзіяў да міліцыянтаў у мяне няма. Ёсьць да ахоўнікаў заводу „Ліфтмаш“.
Я буду скардзіцца ў пракуратуру на іх дзеяньні, бо паводзілі яны сябе надзвычай груба. Ужылі супраць мяне грубую фізычную сілу. Парвалі куртку».

Канстанцін Тыртычны міліцыянтам заявіў, што газэты ён набыў за свае грошы. Ён пакуль ня вырашыў, ці будзе скардзіцца на завадзкіх ахоўнікаў.

Актывісты прабылі ў няволі больш за гадзіну. Іх затрымалі ахоўнікі заводу «Ліфтмаш» за тое, што яны раздавалі на прылеглай завадзкой тэрыторыі работнікам прадпрыемства газэту. Потым ахоўнікі перадалі маладых людзей супрацоўнікам Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва. Газэты, якія не пасьпелі раздаць актывісты, ім вярнулі.

Аксана Самойлава й Канстанцін Тыртычны распаўсюджвалі газэты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся зь перасьледам сілавых структураў. З самага раньня ў розных месцах Магілёва распаўсюджваецца друкаваная прадукцыя, у якой ёсьць інфармацыя пра дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду».
XS
SM
MD
LG