Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану стала прэзыдэнтам


Часовы ўрад Кіргізстану надзяліў сваю кіраўніцу Розу Атунбаеву прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі да канца 2011 года. Палажэньне аб часовым прэзыдэнце мае быць зацьверджана 27 ліпеня на рэфэрэндуме аб новай канстытуцыі краіны.

Сёньня часовы ўрад зацьвердзіў на закрытым паседжаньні праект новай канстытуцыі. Паведамляецца, што ключавымі пунктамі прапанаванага тэксту зьяўляюцца пераход краіны да парлямэнцкай формы кіраваньня, дэцэнтралізацыя функцыяў выканаўчай улады, абмежаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта і ўзмацненьне судовай галіны.
XS
SM
MD
LG