Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамафобія ў Беларусі адсутнічае толькі фармальна


Маладзёны блякуюць уваход на адкрыцьцё гей-прайду ў Менску.
Маладзёны блякуюць уваход на адкрыцьцё гей-прайду ў Менску.

Сёлета споўнілася 20 гадоў, як Усясьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасьць зь Міжнароднай клясыфікацыі псыхічных захворваньняў. Адмыслоўцы заяўляюць, што ў Беларусі гэтая зьява таксама ня лічыцца хваробай, аднак фактычна гамафобія існуе на ўсіх узроўнях грамадзтва.


У 1993 годзе з Крымінальнага кодэксу Беларусі быў выдалены артыкул аб адказнасьці за гомасэксуалізм. Няма таксама і прыкладаў лячэньня ад гомасэксуальнай залежнасьці. Як да гэтай праблемы ставяцца адмыслоўцы-псыхіятры тлумачыць дырэктар Рэспубліканскага псыхіятрычнага шпіталю ў Навінках Сяргей Ігумнаў:

«Гэтыя выпадкі розьняцца: ёсьць эга-дыстанічная форма, якая паводле міжнароднай клясыфікацыі лічыцца псыхічным расстройствам, а ёсьць эга-сынтонная, якая ня лічыцца паталёгіяй. Таму гэтае пытаньне сэксолягаў, якія маюць веды адносна гэтага вузкага пытаньня».

Беларусь разам зь іншымі краінамі сьвету юрыдычна не вызнае гомасэксуальнасьць як псыхалягічнае ці сэксуальнае захворваньне. Гэткім чынам, адмыслоўцы псыхіятры і сэксолягі не дасьледуюць гэтую зьяву адмыслова. Фактычнае стаўленьне ўладаў і грамадзтва да людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі можна вытлумачыць падвоенай маральлю, лічыць спэцыяліст-сэксоляг Цэнтру памежных станаў Мікалай Хвашчынскі:
Калі да нас прыходзіць чалавек з сэксуальнымі праблемамі, то мы не перапытваем, якая ў яго сэксуальная арыентацыя: захоча — скажа, калі не захоча, то не.


«Калі да нас прыходзіць чалавек з сэксуальнымі праблемамі, то мы не перапытваем, якая ў яго сэксуальная арыентацыя: захоча — скажа, калі не захоча, то не. Мы ня маем права яго перавыхоўваць. Гэта не псыхічнае захворваньне, а таму ніякага адмысловага ўліку не вядзецца — гэта выбар кожнага чалавека. Як гэта вырашаецца на ўзроўні асобных людзей, тых жа чыноўнікаў, то ў нас жа ёсьць такая падвоеная мараль: афіцыйна — не, а неафіцыйна — хто як».

З нагоды арыштаў і судоў над удзельнікамі беларуска-расейскага «гей-прайду» ў Менску праваабаронца цэнтру «Вясна» выступілі з адмысловай заявай. Кіраўнік цэнтру Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў падзеі гэтак:

«Гісторыя неаднойчы паказвала, што калі пачыналіся незаконныя змаганьні зь нейкімі малымі сацыяльнымі групамі, то неўзабаве гэтыя змаганьні пераходзілі на іншыя групы. Таму як праваабаронца — за „гей-парады“ і падтрымліваю іх».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG