Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотагалерэя ZНЯТА прыпыніла выставачную дзейнасьць



Унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» атрымала рэкамэндацыю Менгарвыканкаму, паводле якой практыка правядзеньня культурных мерапрыемстваў з прыватнай ініцыятывай павінна быць спыненая, паведамляецца на сайце znyata.com.

Ад траўня 2010 года фотагалерэя ZНЯТА прыпыніла выставачную дзейнасьць.

Першая выстава пад брэндам ZНЯТА адбылася ў чэрвені 2007 года. За тры гады было прадстаўлена больш за 40 праектаў рознага фармату — пэрсанальныя і калектыўныя выставы, экспэрымэнтальныя і тэматычныя. Выставы ладзіліся ў фае кінатэатру «Цэнтральны», у «Цэнтры відэа» гандлёвага цэнтру «Сталіца». З восені ў плянах галерэі меркаваліся міжнародныя праекты, аднаўленьне выставачнага абсталяваньня, шэраг творчых сустрэч. Цяпер усё гэта пад пытаньнем.

Зараз ZНЯТА функцыянуе ў рэжыме on-line.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG