Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усяму прыходзіць канец, і гэтаму прыйдзе …”


Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўчора адбыліся ператрусы ў кватэрах і офісах актывістаў апазыцыі. З чым, на вашу думку, гэта зьвязана? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.


Хлопец: «Ня ведаю, можа, з палітыкай дзяржавы…»

Карэспандэнт: «А што гэта за палітыка?»

Хлопец: «Мы ня ведаем…»

Спадар: «Ня ведаю…»

Ягоная жонка: «Ня ведаю…»

Карэспандэнт: «І не здагадваецеся?»

Спадарыня: «Не…»

Хлопец: «Нават не ўяўляю, я гэтым наагул не цікаўлюся. Запытайцеся вось у дарослых жанчын, яны ў гэтым разьбіраюцца».

Хлопец: «Прэзыдэнцкая кампанія пачынаецца — у сувязі з гэтым былі ўчора масавыя хапуны. Ні з чым іншым я болей гэтага не зьвязваю. Улада баіцца актыўнай грамадзкай ініцыятывы, палітычных партый і хоча задушыць гэта ўсё на самым пачатку».

Спадарыня: «Ня ведаю, ня думала…».

Спадар: «Хто яго ведае… Цяжка на гэтае пытаньне адказаць…»

Карэспандэнт: «А чаму так цяжка адказаць?»

Спадар: «Таму што ў нас яшчэ няма галоснасьці, вось дажывём да такой пары, калі гэтага ня будзе…»

Карэспандэнт: «А вы думаеце, што дажывём…»

Спадар: «Я думаю, што дажывём. Усяму прыходзіць канец, і гэтаму прыйдзе. Саюз, які магутны быў, а вось разваліўся».

Спадар: «Я ня ведаю, я не цікаўлюся палітыкай і нічога на гэты конт не магу сказаць».

Спадарыня: «Наагул, усяго гэтага не разумею, але магчыма ператрусы зьвязаны з набліжаючыміся выбарамі — гэта адзін з рэальных варыянтаў. Так, дарэчы, кожны раз адбываецца, прапаганда пачынае працаваць…».

Спадар: (Сьмяецца) «Пытаньне, канечне, цікавае… Магчыма, гэта зьвязана з тым, што Рыгоравічу захацелася, а магчыма нехта ў нечым пракалоўся, бо апазыцыя ўся з камэрцыяй зьвязана — жыць за нешта ж трэба. Праўда, я ня вельмі давяраю усім гэтым СМІ, таму варыянты могуць быць дваякія».

Спадарыня: «Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з тым, што хутка выбары пачнуцца, а наш прэзыдэнт нечага баіцца і страхуецца. Гэта ўсё зьвязана са страхам, болей няма з чым. Ён баіцца, каб людзі нашы нічога не даведаліся — вось і ўсё…».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG