Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўнікі магілёўскага заводу «Ліфтмаш» затрымалі Аксану Самойлаву й Канстанціна Тыртычнага. Яны раздавалі работнікам прадпрыемства газэту «Свабодныя новости плюс». У ёй зьмешчаная інфармацыя пра праект грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Сто твараў беспрацоўя». Распаўсюджвалі газэту актывісты на прылеглай да заводу тэрыторыі.


«Мяне ўтрымліваюць у адміністрацыйным будынку завода каля кабінэту начальніка аддзелу аховы Міхаіла Сіманкова. У будынак мяне занесьлі двое ахоўнікаў. Парвалі куртку. Адзін ахоўнік у уніформе, другі ў цывільным. Назвацца яны адмаўляюцца. Паводзяць сябе па-хамску. Што яны будуць рабіць далей ня кажуць. Пастаянна некаму тэлефануюць», паведаміла праз тэлефон Аксана Самойлава.

У гэтым жа будынку знаходзіцца асобна ад Аксаны Самойлавай Канстанцін Тыртычны. Як ён паведаміў, ахоўнікі выклікі міліцыянтаў.

Затрыманыя актывісты распаўсюджвалі газэты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся зь перасьледам сілавых структураў. З самага раньня ў розных месцах Магілёва распаўсюджваецца друкаваная прадукцыю, у якой ёсьць інфармацыя пра дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG