Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран лічыць праект рэзалюцыі ААН незаконным


Праект новай рэзалюцыі ААН па санкцыях у дачыненьні да Ірану зьяўляецца незаконным, заявіў Маджаба Самарэх Нашамі – асабісты дарадца іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада. Дарадца сказаў, што "праект рэзалюцыі, унесены Вашынгтонам на абмеркаваньне ў Раду бясьпекі ААН, цалкам незаконны".

Раней сёньня дэлегацыя ЗША ў Радзе бясьпекі ААН унесла праект рэзалюцыі, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцый у дачыненьні да Ірану.
XS
SM
MD
LG